Размешчаны на ПдУ Гомельскай вобл. Утвораны 8.12.1926, у сучасных межах з 25.12.1962. Пл. 2 тыс.км². Нас. 25 тыс.чал. (2003), гарадскога 57,6%. Сярэдняя шчыльн. 13 чал. на 1 км². Цэнтр — г.Хойнікі. Раён уключае 95 сельскіх нас. пунктаў, 7 сельсаветаў: Алексіцкі, Барысаўшчанскі, Велікаборскі, Дварышчанскі, Казялужскі, Паселіцкі, Стралічаўскі. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у 1986 з раёна эвакуіравана і адселена 40% насельніцтва з 48 сельскіх нас. пунктаў, скасавана 6 сельсаветаў (Амелькаўшчынскі, Аравіцкі, Кажушкаўскі, Радзінскі, Рудакоўскі, Тульгавіцкі), 7 калгасаў і саўгасаў, з карыстання выведзены 88 тыс.га зямлі. За 1982—92 колькасць насельніцтва ў раёне скарацілася на 23 тыс. чал.
Тэр. раёна ў межах Гомельскага Палесся. Паверхня раўнінная з участкамі марэнных узгоркаў, цэнтр.ч. займаюць Хойніцка-Брагінскія вышыні. Амаль уся паверхня (98%) на выш. 110—140 м. Найвыш. пункт 160 м (на ПнУ ад в. Стралічава). Агульны нахіл паверхні з ПнУ на ПдЗ. Карысныя выкапні: торф, буд. пяскі. Сярэдняя т-растудз. -6,6 °C, ліп. 18,6 °C. Ападкаў 565 мм за год. Вегетац. перыяд 195 сутак. Найб.р. Прыпяць з прытокамі Віць і Тур’я; р. Несвіч (прыток Ніжняй Брагінкі). Меліярац. каналы: Амелькаўскі, Бонда, Варанец, Гарошкаўскі, Ізбынька, Кажушкаўскі, Кліўскі, Конанаўскі, Краснагорскі, Стралічаўскі, Шчэлбінскі і інш. Глебы с.-г. угоддзяў: дзярнова-падзолістыя (34,4%), тарфяна-балотныя (26,8%), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (17,8%), дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя (12,4%) і інш. Пад лесам 47,7% плошчы. Найб. пашыраны на Пн раёна. Пераважаюць хваёвыя, бярозавыя, дубовыя, асінавыя, грабавыя лясы; штучныя насаджэнні (23%) пераважна хваёвыя і дубовыя. Пад балотамі 3,8% тэрыторыі. На тэр. раёна Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік (частка), Помнікі прыроды мясц. значэння: паркі «Барысаўшчына» і «Хойнікі», хвоя «Каралева» за 7 км ад г. Хойнікі каля аўтадарогі Хойнікі—Рэчыца.
Агульная плошча с.-г. угоддзяў 46,5 тыс.га, з іх асушаных 19,5 тыс.га. На 1.1.2003 у раёне 9 камунальных с.-г. унітарных прадпрыемстваў, у іх ліку агракамбінат «Віць», «Грачыхіна», «Барысаўшчына», «Веляцін», «Велікаборскі», «Мележа», «Судкова», «Хойніцкае»; рэсп.эксперым. база «Стралічава», падсобная гаспадарка «Дубровіца». Сельская гаспадарка спецыялізуецца на малочнай, камбінаванай і мясной жывёлагадоўлі, развіцці збожжавай гаспадаркі, нарыхтоўцы кармоў і бульбаводстве. Прадпрыемствы прам-сці: харч. (кансервы з агародніны і садавіны, сыр, малочныя прадукты і інш.), камбікормавай, буд. матэрыялаў (жалезабетонныя вырабы), металаапр. (гідраабсталяванне, рамонт рухавікоў і агрэгатаў аўтамабіляў, рамонт і абслугоўванне с.-г. машын), паліўнай (тарфяныя брыкеты), паліграф., дрэваапр. (мэбля); вытв-сцьмаст. вырабаў (швейныя вырабы і сувеніры з саломкі), лясгас. Па тэр. раёна праходзяць чыгунка Васілевічы—Хойнікі і аўтадарогі Калінкавічы—Хойнікі—Брагін, Хойнікі—Рэчыца і інш. У раёне 10 сярэдніх (у т. л. 3 школы-сады), 3 базавыя (у т. л. 2 школы-сады), муз., спарт. школы, ПТВ, Дом творчасці дзяцей і юнацтва, Дом рамёстваў, 9 дашкольных устаноў, 27 клубаў, 27 бібліятэк, 2 бальніцы, 3 амбулаторыі, 17 фельч.-ак. пунктаў. Хойніцкі краязнаўчы музей, філіял краязнаўчага музея імя І.П.Мележа ў в. Глінішча (радзіма нар. пісьменніка Беларусі). Помнікі архітэктуры: сядзіба (2-я пал. 19 — пач. 20 ст.) у в. Барысаўшчына. Выдаецца газ. «Ленінскі сцяг».
Літ.:
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Гомельская вобл.Мн., 1985;